Дональд Трамп абвінаваціў улады Кітая ва ўмяшанні ў прамежкавыя выбары ў Кангрэс ЗША, паведамляе Reuters.

На думку Трампа, кітайскія ўлады імкнуцца перашкодзіць перамозе рэспубліканцаў, каб змяніць цяперашнюю гандлёвую палітыку ЗША.

«На жаль, мы высветлілі, што Кітай спрабаваў умяшацца ў нашы найбліжэйшыя прамежкавыя выбары ў 2018 годзе, якія пройдуць у лістападзе, супраць маёй адміністрацыі. Яны не хочуць, каб я ці мы [рэспубліканцы] перамаглі на выбарах, таму што я стаў першым прэзідэнтам, які супрацьстаіць Кітаю ў сферы гандлю», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0