СБУ выкрыла ў Херсонскай вобласці нелегальны трубаправод, праз які забяспечваўся вадой хімзавод «Тытан» у горадзе Армянск у акупаваным Крыме. Пра гэта паведамляе пракуратура Крыма, падкантрольная Украіне.
Свідравіна была знойдзена за 15 метраў ад лініі размежавання з акупаваным паўвостравам.
Магутнасць трубаправода складае 250 кубаметраў вады ў гадзіну.
Фота: пракуратура Аўтаномнай Рэспублікі Крым.