Кампанія Oculus, якая належыць Facebook, у ходзе канферэнцыі ў Каліфорніі прадставіла сваю новую бесправадную і аўтаномную гарнітуру віртуальнай рэальнасці Oculus Quest.

Новы прадукт складаецца са шлема, які мае 4 шырокавугольныя камеры і 2 сэнсарныя кантролеры, якія трэба будзе выкарыстоўваць для кіравання. Прылада здольна працаваць аўтаномна, гэта значыць без падключэння да смартфона або камп'ютара, а ва ўбудаваным каталогу можна будзе знайсці 50 праграм і гульняў.

«Гэта VR-гарнітура «ўсё ў адным, якую мы ўсе чакалі», — сказаў кіраўнік Facebook Марк Цукерберг падчас прэзентацыі.

Гарнітура пачне прадавацца вясной 2019 года і будзе каштаваць $399.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0