У МЗС, сказаў А. Папоў, паступіла афіцыйная заява Надзеі Новік — бабулі і апякункі дзяўчыны, дзе ўтрымліваецца просьба зрабіць неабходныя захады па найхутчэйшым вяртаньні Тацяны ў Беларусь.
Надзея Пятроўна пацьвердзіла, што ўнучка прыняла адназначнае рашэньне вярнуцца на радзіму.
Бабуля ў сваёй заяве выказвае заклапочанасьць, што
cям’я Сапата (Zapato) чыніць перашкоды на шляху вяртаньня Тацяны ў Беларусь і забараняе ўнучцы камунікавацца па тэлефоне з консулам у Вашынгтоне.
Гэтыя крокі апякунка Тацяны кваліфікуе як незаконнае ўтрыманьне на тэрыторыі ЗША сваёй няпоўнагадовай падапечнай.
Андрэй Папоў праінфармаваў, што, незважаючы на пратэст сям’і Сапата, прадстаўніку МЗС удалося скантактавацца па тэлефоне з Тацянай, і яна пацьвердзіла яму сваю настойлівую просьбу дапамагчы ёй як найхутчэй вярнуцца дахаты.