26 верасня ў 18:17 ратавальнікам Мінска паступіла паведамленне аб тым, што на 4 паверсе ў холе гасцініцы «Юбілейная» па пр. Пераможцаў, 19 знайшлі змяю. Ратавальнікі адлавілі паўзуна, ім аказаўся маісавы полаз альбінос, перадае сайт ведамства. 

Зараз змяя знаходзіцца ў заапарку, дзе застанецца, пакуль не знойдзецца гаспадар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0