У Мінску распачалі крымінальную справу супраць мужчыны, які скраў мабільнік і грошы з забытага рукзака на прыпынку. Ён пагадзіўся вярнуць тэлефон за 15 рублёў, але яго затрымалі, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Мужчына ехаў на рынак і ў яго было шмат торбаў. Калі ён выйшаў з транспарту, то на прыпынку пакінуў адну з іх. Праз некалькі хвілін зразумеў — нешта забыўся, і вярнуўся, але кашалёк быў пусты і мабільніка ўжо не было.

Мужчына патэлефанаваў на свой нумар — выклік пайшоў, але адказваць ніхто не стаў. Тады ён напісаў паведамленне з просьбай вярнуць тэлефон за ўзнагароду 15 рублёў. Яму прыйшоў станоўчы адказ. На сустрэчу з новым гаспадаром мабільнага тэлефона прыйшлі і аператыўнікі.

Яны высветлілі, што падазраваным у крадзяжы мабільнага тэлефона і 90 рублёў з'яўляецца 62-гадовы мінчук. Зламыснік сам пабаяўся ісці на сустрэчу з уладальнікам, таму папрасіў сябра перадаць тэлефон.

Супраць мужчыны распачалі крымінальную справу па частцы 1 артыкула 205 («Крадзеж») КК Беларусі. Мужчыну пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0