У чацвер, 27 верасня, у цэнтры Кіева адкрылі новы арт-аб'ект у выглядзе гіганцкай сіняй рукі. Яго ўсталявалі ля знесенага помніка Леніну, паведамляе выданне »Информатор».

Арт-аб'ект «Middle Way» румынскага скульптара Багдана Рацы ўсталявалі часова.

Гіганцкая сіняя рука сімвалізуе сяброўства і зносіны. Усталяванне арт-аб'екта адбылася ў рамках ініцыятывы «Кіеў — горад свету» і праекта з агульнай назвай «Moving Monuments» (помнікі, якія рухаюцца).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0