Пол Ален, flickr.com

Пол Ален, flickr.com

На куплю футбольнага клуба «Чэлсі» ў мільярдэра Рамана Абрамовіча прэтэндуюць самы багаты чалавек Вялікабрытаніі Джым Рэткліф і адзін з заснавальнікаў Microsoft амерыканец Пол Ален. Пра гэта піша The Sun, не называючы крыніцы інфармацыі.

Па дадзеных таблоіда, лідарам у гонцы на куплю «Чэлсі» з'яўляецца Ален.

Ён ужо валодае актывамі ў спорце, гэта клуб па амерыканскім футболе «Сіэтл Сіхокс» і «Портленд Трэйл Блэйзерс» з NBA. Таксама ён валодае доляй ў футбольным клубе, што выступае ў амерыканскай лізе MLS, «Сіэтл Саўндэрс».

Ален ужо сустрэўся з футбольным агентам Пінхасам Захаві, які дапамагаў Абрамовічу пры куплі «Чэлсі». Ален і Захаві абмяркоўвалі менавіта магчымасць куплі лонданскага клуба, сцвярджае The Sun. Выданне называе Захаві блізкім сябрам ўладальніка «Чэлсі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0