З чыгуначнага вакзала ў Кіеве адправіўся ў першы рэйс «цягнік чатырох сталіц», які злучае Кіеў, Мінск, Вільню і Рыгу, піша Радыё Свабода.

Як паведаміў выканаўца абавязкаў кіраўніка ўкраінскай чыгункі — прадпрыемства «Укрзалізниця» — Яўген Краўцоў, на першы рэйс цягнік запоўнены на 55 адсоткаў.

«Для першага рэйсу гэта вельмі добры паказчык. Але большая частка пасажыраў накіроўваецца ў Вільнюс ды Рыгу. Між Кіевам і Менскам у нас існуе традыцыйны маршрут, таму напэўна пакуль пасажыры карыстаюцца ім», — паведаміў Краўцоў, адказваючы на пытаньне Свабоды.

Кіраўнік «Укрзалізниці» дадаў, што, паводле ягоных ацэнак, рэнтабэльным гэты маршрут будзе нават пры запоўненасьці на 30 адсоткаў.

Цягнік прыбудзе ў Менск сёньня, 28 верасьня, а 23.35. Кошт квітка з Кіева да беларускай сталіцы складае 1878 грыўняў (70 даляраў) у купэйны вагон і 3 622 (134 даляры) — у спальны вагон. У саставе будзе курсаваць 10 вагонаў (9 купэйных і адзін клясы «люкс»). У адным вагоне купэ падзеленыя на жаночыя і мужчынскія.

Памежны і мытны кантроль пасажыраў арганізаваны ў памяшканьні кіеўскага вакзала, таму пасажыраў просяць прыбываць да цягніка на гадзіну раней. Як паведамілі Свабодзе мытнікі, правілы мытнага афармленьня такія ж, як і пры паездках аўтамабільным транспартам — пасажыр можа ўвезьці на тэрыторыю Ўкраіны тавараў ня больш чым на 500 эўра.

Яўген Краўцоў паведаміў, што цяпер Украіна працягвае перамовы з Эстоніяй, каб неўзабаве падоўжыць маршрут да Таліна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?