Экс-дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан знялася ў адным з эпізодаў сіткома «Мэрфі Браўн», паведамляе часопіс Variety.

Хілары (Hillary) Клінтан сыграла свайго «двайніка», жанчыну па імені Хілары (Hilary) Клінтан — з адной «л», —якая прыходзіць ўладкоўвацца на працу сакратаром на адзін з тэлеканалаў.

Па словах гераіні серыяла, яе ўвесь час блытаюць з палітыкам Хілары Клінтан, але гэта не яна. Падчас сумоўя Хілары паведамляе, што «чатыры гады працавала сакратаром у адной вельмі буйной арганізацыі» і «дакладна ўмее карыстацца электроннай поштай».

Акрамя таго, адказваючы на пытанне, колькі чалавек трэба для таго, каб стварыць прадукт падчас сумоўя, гераіня сіткама выкарыстоўвае прыказку, якая легла ў аснову назвы рэальнай кнігі Хілары Клінтан, апублікаванай у 1996 годзе, «Патрэбна цэлая вёска».

Сітком «Мэрфі Браўн» выходзіў на тэлеканале CBS з 1988 па 1998 год, за дзесяць гадоў было знята дзесяць сезонаў. У гэтым годзе серыял вырашылі адрадзіць. Галоўную ролю ў ім, як і ў арыгінальным сіткомаў, гуляе Кэндзіс Берген.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?