Пра гэта піша аbw.by са спасылкай на «Мінск-Навіны». Нагадаем, што ў 2017 годзе інцыдэнты з электробусамі адбываліся некалькі разоў. Да прыкладу, 14 верасня транспарт загарэўся ў руху ў раёне маторнага завода.
«Праблема аказалася ў дахавым вентылятары галандскай вытворчасці, — распавёў Алег Быцко. — Ён быў зроблены з гаручага пластыку. Да гонару кампаніі-пастаўшчыка, яна цалкам замяніла ўсе вентылятары на ўсіх электробусах. Мы правялі іх дадатковыя выпрабаванні ў НДІ пажарнай бяспекі. Цяпер заказваем дэталі належнай якасці — кошт, вядома ж, крыху ўзрос. Але праблему з узгараннем мы вырашылі. Наогул, кожны выпадак непаладак аналізуем, ухіляем слабыя месцы як у канструкцыі, так і ў выкарыстаных матэрыялах».
У цяперашні час мінскія электробусы найбольш запатрабаваныя ў беларускай сталіцы. Чакаецца, што да лета наступнага года ў Мінску будзе 80 падобных машын.