Прэс-служба Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата заявіла, што «Правы сектар» спрабуе захапіць будынак мітрапалічных палат пры Свята-Траецкім храме ў мястэчку Багарадчаны Івана-Франкоўскай вобласці.

«Узламалі дзверы, разбілі вокны і збілі вернікаў… Адзін з мужчын атрымаў страсенне мазгоў, яшчэ аднаму зламалі руку, ад рук рэйдараў пацярпеў таксама настаяцель храма протаіерэй Уладзімір Шувар», — заявілі прадстаўнікі царквы.

У УПЦ МП сцвярджаюць, што кіраўнік мясцовага «Правага сектара» збірае людзей каля царквы, каб захапіць храм.

Таксама ў маскоўскім патрыярхаце заяўляюць, што радыкалы трапілі ў памяшканне і ўчынілі бойку з прыхаджанамі.

Таксама там паведамілі, што нікому не ўдалося зняць здарэнне на камеру, паколькі ўсё здарылася вельмі хутка.

На месца здарэння адправілася следча-аператыўная група мясцовай паліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?