Спынены рух на маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна. У метро абвясцілі пра спыненне руху цягнікоў на першай лініі. У прэс-службе метрапалітэна ў найбліжэйшы час пракаментуюць сітуацыю.
Відавочцы паведамляюць, што адзін з цягнікоў спыніўся паміж станцыямі «Плошча Леніна» і «Кастрычніцкая». Пасажыры адчулі нейкі штуршок.
Дапаўненне: Рух адноўлены. Цягнік спыняўся праз няспраўнасць.