60-гадовая жанчына ў Светлагорску падрабіла пенсійнае пасведчанне, каб мець магчымасць ездзіць бясплатна ў грамадскім транспарце.
У яе было пенсійнае пасведчанне сястры, якое праляжала без патрэбы каля 15 гадоў. Жанчына перапісала ў ім даныя, зрабіўшы яго бестэрміновым, выправіўшы 3-ю групу інваліднасці на 2-ю, наляпіўшы сваю фатаграфію.
Пасведчаннем яна карысталася пры паездках на дачу. У чарговы раз, калі яна дала пасведчанне, кандуктар западозрыла падробку. Пачакаўшы, пакуль у аўтобус увайшоў кантралёр, яна паведаміла ёй пра свае падазрэнні. У адказ на просьбу кантралёра паказаць пасведчанне, жанчына пачала крычаць. Прыйшлося выклікаць міліцыю.
Пасведчанне канфіскавалі, жанчына прызналася ў тым, што падрабіла дакумент.