Былы расійскі агент Сяргей Скрыпаль, якога вясной атруцілі ў брытанскім Солсберы, да 2017 года працаваў на разведкі чатырох краін НАТА, паведамляе нямецкае выданне Focus са спасылкай на высокапастаўленую крыніцу ў контрразведцы НАТА.

У 2012 годзе Скрыпаль ў суправаджэнні прадстаўнікоў MI6 ездзіў у Прагу, дзе распавядаў мясцовым спецслужбам, як працуе расійская шпіёнская сетка.

Паводле Focus, летам 2016 года Скрыпаль прадставіў эстонскай разведцы даныя, дастатковыя для выкрыцця трох расійскіх разведчыкаў, якія працавалі ў Таліне.

Акрамя таго, Скрыпаль даваў інфармацыю іспанскай разведцы пра дзейнасць у краіне «рускай мафіі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0