Захарчанка заходзіў першым.

Захарчанка заходзіў першым.

«Міністр даходаў і збораў ДНР» прапусціў на ўваходзе наперад жанчыну

«Міністр даходаў і збораў ДНР» прапусціў на ўваходзе наперад жанчыну

У інтэрнэце з'явіліся кадры, зробленыя непасрэдна перад смерцю кіраўніка «ДНР» Аляксандра Захарчанкі. Фота з камер назірання апублікаваў у Facebook афіцэр ВСУ Анатоль Штэфан (пазыўны Шцірліц).

На кадрах бачна, што Захарчанка з суправаджэннем першым уваходзіў у кафэ «Сепар», за ім ішоў асабісты целаахоўнік — Уладзіслаў Дацэнка. Менавіта яны і сталі дзвюма ахвярамі выбуху бомбы, закладзенай каля ўваходу ў кафэ.

«Міністр даходаў і збораў ДНР» Аляксандр Цімафееў (Ташкент), які ішоў за Захарчанкам, прытармазіў, прапусціўшы наперад жанчыну (на фота размаўляе па тэлефоне).

Кіраўніца моладзевага крыла арганізацыі «Апора Данбаса» Наталля Волкава атрымала найцяжэйшыя раненні, аднак выжыла.

Нагадаем, кіраўнік «ДНР» Аляксандр Захарчанка быў забіты ў выніку выбуху ў Данецкам кафэ «Сепар» у цэнтры Данецка 31 жніўня.

Пазней стала вядома, што выбуховае прыстасаваньне размясцілі за шыльдай данецкага кафэ ўнутры чабурашкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?