29.09.2018 / 15:58

Дырэктар завода «БульбашЪ» — Случаку: Гэта вы распальваеце варожасць, надаючы слову «бульбаш» адмоўную афарбоўку 110

Ігар Случак, фота belsat.eu

Актывісты Ігар Случак і Аліна Нагорная звярнуліся да гарэлачнага завода «БульбашЪ». Як паведамляе «Радыё Свабода», яны прасілі не ўжываць слова, якое лічаць абразлівым для беларусаў, і прапаноўвалі перайменаваць прадукцыю.

Пра што гаворыцца ў адказах дырэктара завода Міхаіла Лявончыка?

Ён тлумачыць, што таварны знак «Бульбаш» зарэгістраваны адпаведна беларускім законам, у ім няма «супярэчанняў публічнаму парадку, прынцыпам гуманнасці і маралі».

«Наданне вамі гэтаму слову адмоўнай нацыянальнай афарбоўкі скіраванае на распальванне міжнацыянальнай варожасці, прыніжэнне нацыянальнага гонару і годнасці, — працягвае Міхаіл Лявончык. — Таму хацелі б вас перасцерагчы ад такога памылковага і небяспечнага шляху».

Раней Нагорная і Случак атрымалі вынікі экспертызы мянушак нацыянальнасцей ад Інстытуту мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук. У той экспертызе пастанавілі, што слова «бульбаш», таксама як «жыд» і «хахол», — слова з дваістай эмацыйна-экспрэсіўнай афарбоўкай («маскаль» і «нігер» — «з выразна негатыўнай канатацыяй», а «лабус», «пшэк» і «хач» — «без негатыўнай канатацыі»).

4
Фіма / Адказаць
29.09.2018 / 16:04
Ганьба, усім хто не разумее нічога. Ганьба ! Няхай жонак сваіх,ды дзяцей з бацькамі мянушкамі называе(( Ганьба!
5
Они не местные или шлангом прикидываются? / Адказаць
29.09.2018 / 16:10
Это слово было оскорбительным обзывательством белорусов ещё до того. как такая торговая марка была зарегистрирована Поэтому огромные претензии к тем. кто такую марку решил зарегистрировать. зарегистрировал и доказывает. что это нормально. если это оскорбительное обзывательство белорусов. о чем знают все. кроме. наверно. зарегистрировавших такую торговую марку.
2
Valkyrja / Адказаць
29.09.2018 / 16:11
маца "жыд"; фаст-фуд "пендос"; соус "лягушатнік"; шашлык "чурка"...
Паказаць усе каментары/ 110 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру