Некалькі маладафронтаўцаў правялі акцыю насупраць будынку Вярхоўнага суду. Яны трымалі расьцяжку: «Нюрнбэрскі працэс над камунізмам».
Спачатку ахоўнікі схапілі Юлію Міхайлаву. Пасьля таго як празь пяць хвілін дзяўчынку ня выпусьцілі, даведацца, што зь ёю, пайшла Наста Палажанка. У выніку ахоўнікі затрымалі абедзьвюх дзяўчат.