29.09.2018 / 18:00

Упершыню ў гісторыі чалавек заразіўся вірусам гепатыту E ад пацука

Сапраўднае адкрыццё здзейснілі нядаўна навукоўцы, зафіксаваўшы выпадак заражэння чалавека гепатытам Е ад пацука.

Гэтым чалавекам стаў 56-гадовы жыхар Ганконга, якому нядаўна перасадзілі печань.

Калі пацыент здаваў аналізы, медыкі былі ўражаны анамальнымі паказчыкамі работы печані. Прычын для такога феномену не было. Як паказалі наступныя даследаванні стану яго здароўя — мужчыну падхапіў пацуковы вірус гепатыту Е.

Высветлілася, што непадалёк ад яго дома жыве мноства пацукоў. Медыкі лічаць, што хваробу ён падхапіў праз тое, што ў яго арганізм праз ежу трапіў пацучыны памёт. Пасля трансплантацыі органа імунітэт быў слабы, і арганізм не мог самастойна перамагчы вірус.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру