29.09.2018 / 18:25

Лукашэнка падарыў Рахмону сертыфікат на трактар «Беларус» 20

Перад ад'ездам з Таджыкістана Аляксандр Лукашэнка наведаў вытворчасць беларуска-таджыкскай трактарнай тэхнікі ў горадзе Гісар.

Разам з прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам ён агледзеў новы цэх, дзе ўжо пачата зборка трактароў для пастаўкі ў Афганістан.

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі, напрыканцы сустрэчы Лукашэнка падарыў Рахмону сертыфікат на трактар «Беларус» мадэлі 82.1. Той падзякаваў за падарунак, адзначыўшы, што тэхніка будзе запатрабавана ў гаспадарцы.

Дарэчы, паўгода таму прэзідэнт Таджыкістана падарыў Лукашэнку вялікі букет ружаў.

Падарунак Рахмону ад Лукашэнкі.

Падарунак Лукашэнку ад Рахмона, май 2018 года

23
Олег Гайдукевич / Адказаць
29.09.2018 / 19:15
Таджики наши братья! Наша партия подарит сертификат на комбайн
2
гаўрыла / Адказаць
29.09.2018 / 19:35
годны падарунак. 
можна ўставіць у рамачку і павесіць на сьцяну. 
0
яўхім / Адказаць
29.09.2018 / 19:42
Лукашэнка думае, што Рахмон падсядзе на МТЗ і не зможа купляць іншыя трактары ?
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру