29.09.2018 / 19:20

Прэм'ер Малдовы запатрабаваў вываду расійскіх войскаў з Прыднястроўя 18

noi.md

Прэм'ер-міністр Малдовы Павел Філіп запатрабаваў ад Расіі вываду войскаў з Прыднястроўя. Пра гэта ён заявіў падчас выступу на Генеральнай асамблеі ААН, паведамляецца на сайце ўрада краіны.

«Мы заклікаем Расійскую Федэрацыю спыніць гэтыя незаконныя і правакацыйныя [дзеянні] і аднавіць вывад узброеных сіл згодна з абавязацельствам, прынятым на саміце АБСЕ ў Стамбуле ў 1999 годзе», - сказаў прэм'ер-міністр.

Ён растлумачыў, што вывад расійскіх войскаў з тэрыторыі Малдовы дасць магчымасць урэгуляваць прыднястроўскі канфлікт і рэінтэграваць краіну.

4
Litwin / Адказаць
29.09.2018 / 20:19
МАСКАВIТЫ ВОН З МАЛДОВЫ , УКРАIНЫ,  ГРУЗII , КАРАБАХУ , И СIРЫI ...
19
Пацыфіст / Адказаць
29.09.2018 / 20:50
Цар Дадон будзе супраць!
96
Аднак... / Адказаць
29.09.2018 / 21:16
Расія збірае пад сваім сцягам растрачаныя землі пасля распаду Саюза. І ведаеце што? Яна іх збярэ. І Беларусь там будзе. Па-брацку, бяскроўна і вельмі хутка...
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру