29.09.2018 / 19:42

Зідан можа ўзначаліць «Манчэстэр Юнайтэд» ужо на наступным тыдні 1

Wikimedia Commons

Кіраўніцтва англійскага «Манчэстэра Юнайтэд» шукае замену трэнера ў выпадку сыходу партугальца Жазэ Маўрынью і ўжо паразмаўляла з французам Зінедзінам Зіданам. Пра гэта паведамляе The Mirror.

На наступным тыдні ў кіраўніцтве клуба разгледзяць пытанне пра будучыню Маўрынью. Паведамляецца, што клуб ужо правёў папярэднюю гутарку з магчымай заменай партугальца - Зіданам.

28 верасня паведамлялася, што ў клубе акрамя кандыдатуры Зідана разглядаюць аргенцінца Маурысіа Пачэціна. У Маўрынью працягваюцца канфлікты з шэрагам гульцоў, што прывяло да расколу ўнутры калектыву.

Да таго ж МЮ не надта ўдала выступае ў сёлетнім сезоне. Пасля 10 гульняў у клуба 10 балаў і 10-е месца ў турнірнай табліцы. Сёння «Юнайтэд» прайграў у гасцях «Вэст Хэму» (1:3).

Зідан у канцы мая пакінуў «Рэал», прывёўшы клуб да трох запар перамогаў у Лізе чэмпіёнаў.

0
Алесь / Адказаць
30.09.2018 / 14:22
10 гульняў пасля 7 тураў?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру