Інцыдэнт адбыўся ў Івацэвічах, паведаміў сайту «Першы рэгіён» начальнік аддзела крымінальнага вышуку Івацэвіцкага РАУС Андрэй Бурдзь.

«Школьніца з Івацэвічаў размясціла на старонцы ў сацыяльнай сетцы сваю фатаграфію ў купальніку, якая нібыта не лепшым чынам дэманстравала і падкрэслівала яе формы. Праз кароткі час яна выдаліла фота, палічыўшы, што тут асабліва няма чым хваліцца. Але здымак не застаўся па-за ўвагай яе сяброўкі, у якой саспеў план шантажу, і якая скапіравала фота», - распавёў Андрэй Бурдзь.

Яна стварыла новую старонку на імя хлопца і пачала шантажаваць сяброўку, што выкладзе гэта фота ў сетку. Таму запатрабавала ў дзяўчынкі перадаць 10 даляраў праз сяброўку, г.зн. праз сябе.

Праз нейкі час школьніцы прыйшло яшчэ адно паведамленне з патрабаваннем грошай за здымак. На разгубленыя паводзіны шантажаванай звярнула ўвагу яе маці, якая і патэлефанавала ў міліцыю.

Ад крымінальнай адказнасці школьніцу выратавала тое, што на момант злачынства ёй было 13 гадоў і 10 месяцаў. Крымінальная адказнасць па арт. 208 наступае з 14 гадоў.

Да таго ж шантажорка напачатку трымалася ўпэўнена і нават патрабавала адваката, але пад ціскам улік здалася і нават расплакалася, паведамляюць у міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0