У нядзелю, 30 верасня, на дзень перакладчыка абвешчаны кароткі спіс прэміі для перакладчыкаў імя Карласа Шэрмана, паведамляецца на старонцы прэміі.

У шорт-ліст увайшлі: 

Вера Бурлак з перакладам з англійскай — Льюіс Кэрал «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса». «Галіяфы», Мінск.

Аляксей Знаткевіч з перакладам з англійскай мовы — Кен Кізі «Палёт над гняздом зязюлі». «Янушкевіч», Мінск.

Надзея Кандрусевіч з перакладам з шведскай мовы. Свэн Нурдквіст «Калядная каша», «Паляванне на ліса», «Пэтсан сумуе», «Фіндус з’язджае». «Кнігазбор», Мінск.

Ігар Крэбс з перакладам з нямецкай мовы. Г. А. Бюргер, Р. Э. Распэ «Прыгоды барона Мюнхгаўзэна». «Кнігазбор», Мінск.

Максім Мудроў з перакладам з албанскай мовы. Ісмаіль Кадарэ «Хроніка ў камені». «Янушкевіч», Мінск.

Васіль Сёмуха з перакладам з латышскай мовы. Аляксандр Чакс «Выбраныя вершы». Выдавец Зміцер Колас, Мінск.

Прэмія за найлепшую мастацкую перакладную кнігу заснаваная ў 2016 г. у гонар выдатнага беларускага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана (1934 — 2005) і носіць яго імя. Сузаснавальнікамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Міжнародны дабрачынны Фонд «Вяртанне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0