kremlin.ru

kremlin.ru

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў у інтэрв'ю радыёстанцыі «Гаворыць Масква», што пакуль рана разважаць пра падтрымку Сербіі з боку Расіі пасля абвастрэння ў Косава. Па словах Пяскова, спачатку павінны адбыцца перамовы паміж лідарамі дзвюх краін.

Так прэс-сакратар прэзідэнта адрэагаваў на паведамленне аб тым, што прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч мае намер папрасіць ва Уладзіміра Пуціна падтрымкі ў сітуацыі з Косава. Вучыч удакладніў, што аб ваеннай дапамозе гаворка не ідзе. Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў павінна адбыцца 2 кастрычніка ў Маскве.

29 верасня стала вядома, што Вучыч прывёў армію краіны ў баявую гатоўнасць. У той жа дзень некалькі дзясяткаў косаўскіх спецназаўцаў ўвайшлі на тэрыторыю, прылеглую да возера, якое забяспечвае вадой гідраэлектрастанцыю «Газіводэ». Аб'ект знаходзіцца на тэрыторыі Косава, але адначасова ўваходзіць у сербскую энергасістэму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0