Сёньня давялося пачуць, што менавіта адмова беларускага боку ад дэвальвацыі рубля прыводзіць да затрымкі перамоваў зь місіяй Міжнароднага валютнага фонду. Прадстаўнікі МВФ лічаць: Беларусь павінна на 20% зьменшыць курс беларускага рубля. Беларускія перамоўнікі з гэтым не пагаджаюцца. Таму перамовы, якія павінны былі скончыцца яшчэ 6 лістапада, усё яшчэ працягваюцца.

Прафэсар Багданкевіч таксама лічыць, што зьмяншаць дэфіцыт трэба праз дэвальвацыю беларускага рубля:

«У сьвеце, калі зьнешні гандаль незбалянсаваны, урад заўжды намагаецца зрабіць выгадным экспарт і нявыгадным імпарт. Дык вось, дэвальвацыя нацыянальнай валюты заўжды вядзе да таго, што экспарт становіцца для прадпрыемстваў краіны выгадным, а імпарт робіцца менш выгадным».

Паводле радыё Свабода

Глядзі яшчэ:
МВФ патрабуе выкананьня ўмоваў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0