У пана Невяроўскага сур'ёзная задача: ажаніць брата, пана Грабоўскага.

Ён разам з гасцямі кіруецца да яго ў Плябань. Праўда, задача ўскладняецца тым, што пан Грабоўскі «закаранелы» ў сваім бабылёўстве, і слухаць не жадае ні пра якія сардэчныя партыі.

Але, здаецца, пан Невяроўскі знайшоў выхад з сітуацыі: у Залессі пад Смаргонню на выхаванні ў князёў Агінскіх ёсць чароўная паненка, ды і пасаг за ёй даюць добры.

Пан Грабоўскі заінтрыгаваны, ён гатовы паехаць паглядзець на тое дзіва. Але пры умове: калі паненка не спадабаецца, Невяроўскі аддасць яму сто кароў. Але чаго не зробіш дзеля любові да брата…

Гасцей сустракае пані Ірэна. Пакуль моладзь прыглядаецца адно да аднаго, госці з экскурсаводам выпраўляюцца на шпацыр па Залескім парку. Усе радыя і шчаслівыя…

Але раптам з'яўляюцца царскія салдаты. Часы неспакойныя, яны вышукваюць смуту. Пара неасцярожных рэплік з боку гасцей — і пачынаецца канфлікт.

Пана Грабоўскага як бунтаўніка арыштоўваюць, яму пагражае Сібір, кайданы. Госці ідуць на крымінал, вырашаюць адбіць у салдат слаўнага шляхціца.

Але з голымі рукамі на штыкі і кулі не палезеш, уся кампанія кіруецца ў Кушляны да Багушэвіча па дапамогу…

Там госці маюць магчымасць на шляхецкіх хутарах агледзець дом, пабудаваны яшчэ Францішкам Багушэвічам.

Праўда, сустракаюць гаспадары не дужа ветліва, асцерагаюцца правакацыі. Тым не менш, па арыенцірах, пазначаным маладым Багушэвічам, удаецца знайсці схаваную на Лысай гары зброю.

Госці з такім сур'ёзным аргументам у руках ператвараюцца ў паўстанцаў і кідаюцца ў пагоню за царскімі жандарамі.

Наша брычка праносіцца праз Жупраны, Ашмяны, Гальшаны… Нагнаць паліцэйскі патруль удаецца ў Родзевічах пад Гальшанамі: у пана Ракіцкага смачныя настойкі, якія зацікавілі капітана Рыкава.

Косы, пікі, стральба з мушкетаў, штурм маёнтка Ракіцкіх - кульмінацыя праграмы. Салдаты, пабачыўшы смеласць і бескампраміснасць шляхты, вырашаюць аддаць Грабоўскага па-добраму.

Святкуюць удалае завяршэнне кампаніі ў доме Ракіцкіх: застолле, музыка, шляхецкія песні, тосты. У двары — майстар-клас па старадаўніх танцах: кракавяк, падыспань, полька…

Далучыцца да шляхецкіх прыгодаў можна, патэлефанаваўшы:

(17) 203-69-70

(17) 226-03-02

(29) 682-58-07

(29) 772-77-58

Болей інфармацыі — на сайце www.zamak.by.

Фонд «Краіна замкаў». УНП 690382807

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0