Уначы 1 кастрычніка слуцкія даішнікі зладзілі пагоню са стралянінай. Кіроўца «Фольксвагена» ніяк не хацеў спыняцца.

Спачатку мужчына праігнараваў патрабаванні даішніка. Міліцыянты паехалі за ім на службовай машыне. Яны ўключалі сірэну, мігалку, прасілі па гучнай сувязі кіроўцу спыніцца. Але той ігнараваў патрабаванні і толькі паддаваў газу.

Даішнікі нават стралялі ў паветра, але і гэта не спыніла кіроўцу.

Толькі калі ён прыехаў у бар пад Слуцкам і спыніў машыну сам, яго нарэшце затрымалі.

Як паведамляе слуцкі «Інфа-кур’ер», машына мужчыну не належыць. Сам «гоншчык» працуе трактарыстам, яму 26 гадоў. Ён быў п’яны. А падчас гонкі з даішнікамі разганяў «Фольксваген» да 140 км\г.

У выніку на мужчыну склалі 5 пратаколаў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?