Сёння прэм'ер Сяргей Румас сустрэўся са старшым пастаянным прадстаўніком МВФ у рэгіёне Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропы Надзімам Ілахі.
Фота: БелТА.
Румас адзначыў, што МВФ заўсёды разглядаўся ў якасці важнага і надзейнага партнёра. Урад таксама надае вялікае значэнне развіццю супрацоўніцтва.
Сяргей Румас акцэнтаваў увагу, што новы курс урада будзе накіраваны на павышэнне канкурэнтаздольнасці эканомікі, умацаванне інстытутаў рынку і прыватнай уласнасці, правядзенне ўзважанай макраэканамічнай палітыкі.
У сваю чаргу Надзім Ілахі павіншаваў Сяргея Румаса з прызначэннем на пасаду. Паводле яго слоў, каманда МВФ рыхтуецца да сустрэч, якія адбудуцца, і спадзяецца, што кансультацыі пройдуць канструктыўна.