Шайма Касэм — «Міс Ірак — 2015». У яе 2,7 мільёна падпісчыкаў у інстаграме.

Пра тое, што ёй пагражаюць, Касэм расказала ў эмацыйным жывым эфіры на ютубе. Мадэль кажа, што ёй прыходзяць паведамленні з тэкстам «ты наступная».

Паспяховых іракскіх жанчын могуць «перарэзаць як курэй», сказала яна і папрасіла абароны ў паліцыі.

У мінулы чацвер, 27 верасня, Ірак узрушыла забойства Тары Фарэс, папулярнай мадэлі, блогера і пераможцы конкурсу «Міс Багдад». У Фарэс было амаль тры мільёны падпісчыкаў у інстаграме. Перад забойствам яна таксама скардзілася на пагрозы.

Чытайце таксама: У Іраку забілі былую міс Багдад. Магчыма, што за ФОТЫ ў інстаграме

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?