Сайт сталічнай міліцыі паведаміў пра здарэнне на вуліцы Паўліны Мядзёлкі ў мікрараёне Навінкі, якое адбылося 1 кастрычніка.

Мінчукі паведамілі, што з кватэры даносяцца крыкі, а з вокнаў выкідваюць бутэлькі. Туды і накіраваліся міліцыянты. У кватэры знаходзілася сем чалавек, два з іх — жанчыны. Міліцыя акцэнтуе ўвагу, што ўсе яны раней прыцягваліся да крымінальнай адказнасці.

Паводле версіі міліцыянтаў, п'яная кампанія паводзіла сябе агрэсіўна і правакавала бойку.

«Супрацоўнікі неаднаразова папярэджвалі пра магчымае ўжыванне фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў і зброі, але грамадзян гэта не спыніла.

Адзін з іх паспрабаваў завалодаць табельнай зброяй супрацоўніка міліцыі, у сілу чаго былі зроблены папераджальныя стрэлы ўбок, аднак гэтая мера не супакоіла нападнікаў, і супрацоўнік быў вымушаны зрабіць адзін стрэл у нагу нападніку», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.

Цяпер мужчына з прастрэленай нагой ляжыць у бальніцы, а шасцёра яго сяброў знаходзяцца ў ізалятары на Акрэсціна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?