02.10.2018 / 11:15

Вядучая акцёрка Купалаўскага тэатра заручылася з замежнікам 18

Святлана Анікей паведаміла ў фэйсбуку пра свае заручыны з Іэнам Вілкінсанам.

Святлана і яе новы абраннік Іэн Вілкінсан.

Святлана адмовілася каментаваць для СМІ асабістае жыццё.

Фота з асабістай старонкі ў фэйсбуку.

Вядома толькі, што пара цяпер святкуе падзею ў Вільні.

У Святланы ёсць дарослая дачка.

Святлана — вядучая актрыса Купалаўскага тэатра, працуе ў ім з 1999 года. За ролю Паліны ў спектаклі «Не мой» паводле Алеся Адамовіча ў 2011 годзе стала ўладальніцай Нацыянальнай тэатральнай прэміі ў намінацыі «Найлепшая жаночая роля».

Грала ў эксперыментальных праектах тэатра «Ч», у пастаноўках Яўгена Карняга. Выканала ролю маці галоўнай гераіні фільма «Крышталь», які будзе прадстаўляць Беларусь на «Оскары».

Святлана ў спектаклі «Не мой». Фота kupalauski.by.

Cцэна з «Латэнтных мужчын», Яўген Карняг.

nn.by

3
0 / Адказаць
02.10.2018 / 11:20
А калі б яна заручылася з расіянінам, назва артыкула была б такая ж?
2
Ваша імя / Адказаць
02.10.2018 / 11:31
 Пашчасціла чалавеку. Віншаванні Святлане!
1
Маклай / Адказаць
02.10.2018 / 11:38
Бегут, бегут из "ЧУДА" (экономического) на Запад...
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру