Нацбанк разлічвае ўтрымаць у гэтым годзе інфляцыю ў межах прагнозу - 5,5-6%. Пра гэта заявіў намеснік старшыні праўлення Нацбанка Дзмітрый Лапко.

Нягледзячы на высокую нявызначанасць на знешніх рынках і ўнутраныя уразлівасці, Нацбанк разлічвае ўтрымаць у гэтым годзе інфляцыю ў межах прагнозу - 5,5-6%.

«Шмат нявызначанасці, мы будзем сачыць за сітуацыяй», — адзначыў Лапко, адказваючы на пытанне пра перспектывы зніжэння стаўкі рэфінансавання.

У Беларусі стаўка застаецца на рэкордна нізкім узроўні, 10%. Пры гэтым Цэнтрабанк Расіі нядаўна вымушаны быў павысіць стаўку.

«У рамках павышаных геапалітычных рызык казаць пра тое, якія мы будзем прадпрымаць дзеянні, рана», - дадаў Лапко.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?