02.10.2018 / 12:17

Лукашэнку паказалі форму беларускіх атлетаў і валанцёраў на II Еўрапейскіх гульнях ФОТЫ 43

Аляксандру Лукашэнку сёння прадэманстравалі ўзоры параднай і спартыўнай формы беларускіх атлетаў і валанцёраў на II Еўрапейскіх гульнях 2019 года

«У чым тут беларуская разынка?» - пацікавіўся Аляксандр Лукашэнка. Распрацоўшчыкі экіпіроўкі і касцюмаў распавялі прэзідэнту аб дызайнерскіх асаблівасцях і нюансах вытворчасці. Як было даложана кіраўніку дзяржавы, пры вытворчасці формы ўлічваліся пажаданні саміх спартсменаў і патрабаванні арганізацыйнага камітэта гульняў.

Аглядаючы ўсе ўзоры, ён звярнуў увагу на беларускі герб на форме. «Герб павінен быць па контуры вышыты або ўшыты на касцюм, - выказаў ён заўвагу. - Каб герб быў як герб, а не плямка. Гэта важна».

Прэзентацыя прайшла ў Палацы Незалежнасці. Узоры формы кіраўніка дзяржавы прапанавалі міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Андрэй Асташэвіч, дызайнер Юлія Латушкіна і генеральны дырэктар прадпрыемства «Сола-Пінск» Васіль Гарагляд.

Спартыўная экіпіроўка распрацавана і пашытым пінскім прадпрыемствам і складаецца з 19 найменняў. За ўсё «Сола-Пінск» плануе выпусціць 500 камплектаў.

Як расказаў карэспандэнту БЕЛТА Васіль Гарагляд, калекцыя атрымала назву «прастора». Яе сімвал ўвязаны ў адзіную стылістыку лагатыпа II Еўрапейскіх гульняў і ўвасабляе беларускія бязмежныя прасторы.

Дызайнерам формы валанцёраў і ўдзельнікаў акцыі «Полымя свету», а таксама парадна-грамадзянскай і ўзнагародны формы беларускіх спартсменаў стала Юлія Латушкіна. За ідэю распрацоўкі экіпіроўкі для валанцёраў і ўдзельнікаў акцыі «Полымя свету» узяты стылізаваны сюжэт дрэва жыцьця, у якім знайшлі адлюстраванне беларуская выцінанка і сімвалы відаў спорту

3
ммм / Адказаць
02.10.2018 / 12:20
отстой колхозный щчас спаю называетса 
1
Чытач / Адказаць
02.10.2018 / 12:25
Я вось не разумею - год таму скончылі прымаць конкурсныя працы на конкурс па выбару талісмана гэтых Еўрапейскіх гульняў? Няўжо за год так цяжка было выбраць талісмана - яго да гэтага часу няма....

0
яўхім / Адказаць
02.10.2018 / 12:33
Калі Саша з Колям сыйдуць, мы ім апранем гэтыя "уборы".
Паказаць усе каментары/ 43 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру