20.11.2008 / 23:28

Яўгенія Янішчыц. Гавары са мной па-беларуску 6

Верш.

Будзе слоту абвяшчаць прагноз,
Лістабой учыніць ператруску.
Песьняй, што расчуліла да сьлёз
Я прыму цябе па-беларуску.

Краю бесславёнага дачка,
Дзякуй лёсу, маю не ў нагрузку -
Зорны крыж Мацея Бурачка...
Ты ўва мне прызнаеш беларуску?

Сто разоў шукай другой красы,
А тым больш што сьвет даўно ня вузкі!
...Ды калі ты не бязродны сын -
Гавары са мной па-беларуску!

Час — вар'ят, шалёнае таксі.
Толькі ўсё ж ня мысьлю я аб спуску.
Кажаш, што магілы зарасьлі?
Памаўчы са мной па-беларуску.

* * *

Чытайце штодзённа ў рубрыцы «Літаратура» на сайце НН творы і мініятуры. Для сэрца, для розуму, для мовы.

0
Беларуска з Рыгі / Адказаць
21.11.2008 / 00:04
Дзякую.
0
Пан / Адказаць
21.11.2008 / 11:32
Прыкольна! А не падкажаце, якалі выйшаў гэты верш? Бо чатыры гады таму мой сябра склаў вось такі: Будзе радасьць абвяшчаць прагноз, Месцамі з жыцьцёвай ператрускай: Я - студэнт, і мой шчасьлівы лёс - Ды, шкада, зь фінансавай нагрузкай!
0
Filifionka / Адказаць
21.11.2008 / 13:41
Файная думка - даваць старое добрае, трохі забытае.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру