Два прысуды за супраціў супрацоўнікам міліцыі былі вынесеныя з розніцай у два тыдні ў Баранавічах. У першым выпадку мужчына проста вырываўся, бо не хацеў, каб участковы склаў на яго пратакол. У другім хлопец зламаў міліцыянту сківіцу, паведамляе Intex-press.by

На судзе абвінавачаны не стаў адмаўляць сваю віну. Сказаў, што ўдарыў міліцыянера, таму што быў моцна п'яны і «у прынцыпе дрэнна ставіцца да міліцыі».

Першым пад суд трапіў раней не судзімы 57-гадовы жыхар Баранавіцкага раёна. У канцы красавіка ён выпіваў каля Дома культуры ў аграгарадку, дзе жыве. За гэтым заняткам яго захапіў мясцовы ўчастковы. Міліцыянер прапанаваў грамадзяніну прайсці ў яго службовую машыну для складання пратаколу.

— Мужчына стаў супраціўляцца, хапаць ўчастковага за вопратку. Міліцыянер спрабаваў уціхамірыць парушальніка, — паведаміла Святлана Пасемка, старшы памочнік Баранавіцкага міжраённага пракурора. У выніку ўчастковы атрымаў нязначныя цялесныя пашкоджанні ў выглядзе ранак. У дачыненні да вяскоўца распачалі крымінальную справу.

На судзе абвінавачваны сваю віну прызнаў. Сказаў, што супраціўляўся, таму што быў п’яны. Не хацеў, каб яго аштрафавалі. Суд прысудзіў яго да шасці месяцаў арышту ўмоўна. Абавязаў выплаціць 735 рублёў «крымінальна-прававой кампенсацыі» ў даход дзяржавы.

У другім выпадку супрацоўніку міліцыі прыйшлося звяртацца па медыцынскую дапамогу. У пачатку сакавіка гэтага года міліцыянер-кіроўца ў складзе опергруппы прыбыў на выклік да аднаго з бараў у цэнтры горада. Наведвальніца паскардзілася, што яе збілі. Калі пад’ехалі да бара, участковы пайшоў размаўляць з пацярпелай, а кіроўца стаяў ля машыны. Раптам да яго падбег незнаёмы хлопец, з усіх сіл ўдарыў кулаком у твар. Потым кінуўся бегчы.

— Міліцыянт, нягледзячы на рэзкі боль і кроў, якія лінулі з носа і губы, кінуўся за зламыснікам, — распавяла Святлана Пасемка.

Уцякаючы, хуліган спатыкнуўся і ўпаў. А калі супрацоўнік міліцыі нахіліўся, каб дапамагчы яму падняцца, то атрымаў другі ўдар па твары.

Зламысніка — ім апынуўся 21-гадовы чатыры разы судзімы гараджанін — затрымалі на шляху дадому. У таксі ён спаў на заднім сядзенні. Міліцыянер з пераломам сківіцы трапіў у бальніцу.

На судзе абвінавачаны не стаў адмаўляць сваю віну. Сказаў, што ўдарыў міліцыянера, таму што быў моцна п’яны і «у прынцыпе дрэнна ставіцца да міліцыі». Суд прызнаў хлопца вінаватым і прысудзіў да года пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0