Верш.

Як наверсе, так і ўнізе,
Штосьці зьнікла - хутка прыйдзе.
Як у думках, так на словах.
За старымі зьнішчаць новых.

За пакутаю - пакута.
Там, дзе кубак - там атрута.
Неспазнанае вядома,
Дзе актыўнасьць, там і стома.

Лепшы сродак стане горшым,
Там, дзе продаж, там і грошы.
Без крыві віна ня будзе,
Там, дзе здрада - там і людзі.

Лепей бачна у цямрэчы,
Там, дзе вера, там і сьвечы.
Крок наперад на карнізе.
Як наверсе, так і ўнізе.

* * *

Чытайце штодзённа ў рубрыцы «Літаратура» на сайце НН новыя творы і мініятуры. Для сэрца, для розуму, для мовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?