02.10.2018 / 20:39

Лукашэнка загадаў тэрмінова адмяніць начны сухі закон 136

Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся на працягу сутак адмяніць «начны сухі закон», які ў якасці эксперыменту быў уведзены з 1 кастрычніка ў Мінску і некаторых райцэнтрах. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.

«Прэзідэнт, азнаёміўшыся з прадастаўленай яму інфармацыяй, прыняў рашэнне на працягу сутак адмяніць гэтыя непрадуманыя рашэнні», — заявілі ў Адміністрацыі.

Чыноўнікі прыводзяць матывацыю: маўляў, змагацца з алкагалізмам трэба не такімі забаронамі, якія могуць прывесці да росту ценявога рынку і крымінальнай сферы.

«З іншага боку, попыт заўсёды знаходзіць прапанову. Продажы з-пад крыса тымі ж таксістамі, рост ужывання любых вадкасцяў з утрыманнем спірту, праблема кантрафакту ва ўмовах немагчымасці кантраляваць сітуацыю ў рамках цывілізаваных умоў гандлю… І як вынік, павелічэнне колькасці правапарушэнняў і алкагольных атручванняў, дадатковая нагрузка на сістэму аховы здароўя і расход бюджэтных сродкаў. Усё гэта таксама найбольш імаверныя наступствы падобных забаронаў», — тлумачыцца ў «ананімным» каментары Адміністрацыі прэзідэнта.

Чытайце: У Мінску ўводзіцца начны сухі закон — у супермаркетах не будзе ні піва, ні гарэлкі

Чытайце: «Я сама выпіваю, але…» Мінчукі амаль адзінагалосна падтрымалі начны сухі закон

14
LMI / Адказаць
02.10.2018 / 15:17
Нацянальны этнацыд у дзеяньні. Паборльш таннага алкаголя і ў любы час. Співайцесь, забівайце, адно толькі людзьмі ня трэба быць. І крый божа - беларусамі
6
Сенатор Макей / Адказаць
02.10.2018 / 15:22
Ха-ха-ха!!! Очень нужны деньги! 

В Сочи просил, а Путин пинка дал. 

Очень-очень нужны деньги!
130
За мир и дружбу / Адказаць
02.10.2018 / 15:22
Вот очередной повод с благодарностью убедиться, что Президент выполняет заветные чаяния подавляющего большинства своего избирателя. Просто от сердца отлегло. И неизвестно ещё, как поступил бы в обстоятельствах подобного, общественно-политического кризиса, пан Поздняк!
Паказаць усе каментары/ 136 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру