«У гэтым альбоме змянілася гучанне, ён больш разнапланавы па напаўненні, тут ёсць і рэгі, і лаўндж, і панк, і савецкі фанк. У альбоме адлюстроўваюцца падзеі, якія адбываліся з намі цягам трох год, з галоўным фокусам на каханне. Мы падарослелі, набылі дзве машыны (але гэта нічога не значыць), акультурыліся тэхнічна ды пракачаліся ў музыцы», — так альбом апісваюць удзельнікі «РСП».

Грошы на звядзенне трэкаў гурт сабраў за тыдзень праз краўдфандынг. Такім чынам прыхільнікі дапамаглі гурту стварыць новы альбом.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?