02.10.2018 / 17:21

Міністэрства абароны выказалася пра георгіеўскую стужку 179

Міністэрства абароны адказала на зварот жыхара Мінска Аляксандра Тамковіча. Той прасіў правесці сярод афіцэраў тлумачальную гутарку аб недапушчальнасці выкарыстання георгіеўскай стужкі. «Нашай Ніва» атрымала копію гэтай перапіскі.

Аляксандр Тамковіч, які праходзіў службу яшчэ ў Савецкім Саюзе, адрасаваў ліст галоўнаму ідэалагічнаму ўпраўленню Міністэрства абароны. Ён выказаў меркаванне, што беларускія афіцэры, якія выкарыстоўваюць георгіеўскія стужкі, фактычна падтрымліваць сваіх украінскіх калег, якія здрадзілі прысязе і перайшлі на бок ворага. 

Тамковіч звярнуў увагу на патрыятычныя настроі сярод вайскоўцаў: 

«Вы калісьці бачылі чырвона-зялёную яблыневую стужку ў машынах старэйшых афіцэраў? Я — не. Прашу вас прыняць захады і спыніць распальванне варожасці ва Узброеных сілах. Нельга дапусціць грамадзянскую вайну па ўкраінскім сцэнары ў Беларусі», — так сканчаўся зварот да начальніка ідэалагічнага ўпраўлення Леаніда Касінскага. 

Што адказаў яму Касінскі? 

Ён запэўнівае, што «выкарыстанне беларускай мовы і дзяржаўных сімвалаў у нашай краіне — гэта дзяржаўная палітыка і іначай быць не можа». 

«Вы абсалютна слушна сцвярджаеце, што ў апошнія гады выкарыстанню георгіеўскай стужкі спрабуюць надаць некаторыя іншыя сэнсы. Але гэта спрабуюць зрабіць, перадусім тыя, хто хоча сказіць гістарычную праўду і прынізіць значэнне Вялікай Перамогі, унесці расколіну між народамі, якія яе атрымалі.

Упэўнены, што ў нашай краіне чорна-аранжавая стужка асацыіруецца ні з чым іншым, як з гэтай вялікай падзеяй»,

— адказаў Касінскі і дадаў, што беларускае войска з'яўляецца пераемнікам Беларускай ваеннай акругі, а частка баявых часцей маюць гвардзейскія найменні і гвардзейскія стужкі на сваіх сцягах.

***

Леанід Касінскі, Фота: mil.by

Леанід Касінскі нарадзіўся ў Гродне, скончыў Екацярынбургскую вышэйшую артылерыйскую камандную вучэльню і факультэт Генеральнага штаба Ваеннай акадэміі Беларусі. 

Да свайго прызначэння быў намеснікам галоўнага ідэолага войска. 

Таксама працаваў ідэолагам у Печах. 

АЯ

10
Kostek / Адказаць
02.10.2018 / 17:34
Wsio poniatno
33
Ladzimir / Адказаць
02.10.2018 / 17:36
Тольк раб, чалавек згубіўшы сваю годнасць, які гатовы ў любы момант, пры першым стрэле здацца ў палон, каб потым верай і праўдай служыць ворагу і растрэльваць сваіх грамадзян.
Ніякага дачынення да Вялікай Айчыннай вайны гэтая стужка не мела, і не мае зараз. То што Раісія яе так ухваляе- дык гэта ж расійская імпэрская лента. І калі чалавек пагаджаецца насіць яе, ен згодзен што ен быдла, раб, гатовы лізаць боты сваім гаспадарам.

19
Мікола / Адказаць
02.10.2018 / 17:40
Сказаў як маскве трэба, «не бачыць» нічога маскоўска імпэрыялістычнага ў геогіеўскай стужцы.
Паказаць усе каментары/ 179 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру