Донтэ прыйшлося рабіць гэта на кукішках, а яшчэ паклікаць па дапамогу другога сына, паведамляе BuzzFeed. Той і сфатаграфаваў бацьку ў нязручнай позе, якая ў выніку стала ілюстрацыяй да яго публікацыі-абурэння ў інстаграме:
«Чаму ў мужчынскіх туалетах няма спавівальных сталоў, быццам [тат, якія гэтым займаюцца] не існуе?». «Мы больш, чым проста абаронцы. Мы тыя, хто возіць каляскі і ўстае ў чатыры раніцы, каб падаграваць бутэлечкі».
Амерыканец заклікаў да раўнапраўя ў адносінах да бацькоў, і цяпер пад хэштэгам #squatforchange выходзяць іншыя гісторыі тат з усяго свету, якія сутыкаюцца з такімі самымі нязручнасцямі ў жыцці.
Праблема адсутнасці такіх столікаў актуальная і для Беларусі. Хаця ў нас іх пакуль можна сустрэць далёка не ва ўсіх жаночых прыбіральнях.