Буйны маршрутны перавозчык «Полацкі экспрэс» спыніў працу. З 1 кастрычніка кампанія адмяніла паездкі паміж Полацкам і Мінскам, паведамляе «Еўрарадыё».

На сайте «Полацкага экспрэса» паведамляецца, што перавозчык спыняе працу часова. Калі адновяцца паездкі ў сталіцу і назад, не гаворыцца.

Галоўнай прычынай крызісу кампанія называе прапанаваныя ўмовы супрацоўніцтва з «Мінскаблпасажыртрансам».

«Многія пункты дамовы не толькі ўшчамляюць інтарэсы нашага прадпрыемства, але і маюць кабальныя прыкметы, выяўленыя ва ўключэнні ў дамову пунктаў, якія супярэчаць існуючаму заканадаўству, спагнанні аплаты за паслугі, якія павінен аплачваць заказчык, уключэнне пунктаў, якія ўшчамляюць канстытуцыйныя правы, а менавіта пазбаўленне магчымасці адстойваць свае правы па гэтай дамове ў судовым парадку», — гаворыцца ў заяве перавозчыка.

Скрыншот з сайта «Полацкі экспрэс».

Скрыншот з сайта «Полацкі экспрэс».

У другой палове верасня «Полацкі экспрэс» накіраваў аператару пратакол рознагалоссяў, але адказу ад «Мінскаблпасажыртранса» не атрымаў. Звязацца з кіраўніцтвам кампаніі ў Еўрарадыё не атрымалася. Тэлефоны кампаніі не адказваюць.

Праблемы ў «Полацкага экспрэса» пачаліся некалькі тыдняў таму. У канцы верасня перавозчык паведаміў, што прыпыніў браніраванне квіткоў на кастрычнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?