03.10.2018 / 05:58

Беларусы сенсацыйна выйгралі ў «Рэала». Ганчарэнка прысвяціў перамогу Капскаму 31

Фота ФК ЦСКА

Галоўная сенсацыя аўторкавага дня Лігі чэмпіёнаў здарылася ў Маскве. ЦСКА, які ўзначальвае беларус Віктар Ганчарэнка, сенсацыйна перамог шматразовага пераможцу турніру мадрыдскі «Рэал» — 1:0. У маскоўскім клубе Ганчарэнку дапамагае іншы беларус Аляксандр Ермаковіч.

Што праўда, ужо пры канцы сустрэчы чырвоную картку атрымаў галкіпер Ігар Акінфееў, які стаў абражаць суддзю. За што атрымаў спачатку жоўтую, а потым і чырвоную

Фота ФК ЦСКА

Пасля матча Ганчарэнка заявіў, што прысвячае перамогу заснавальніку БАТЭ Анатолю Капскаму (Ганчарэнка гуляў у БАТЭ, а затым трэніраваў клуб з 2007 па 2013 гады): «Нягледзячы на тое, што ў мяне добры настрой, хацеў бы прысвяціць перамогу майму сябру, другому бацьку Анатолю Капскаму, які нядаўна пайшоў з жыцця. Для мяне гэта вялікая страта. Пасля кожнай гульні ён мне тэлефанаваў, віншаваў. Сёння б ён таксама парадаваўся гэтай выдатнай перамозе».

Цікавы факт, шэсць год таму, таксама 2 кастрычніка, Ганчарэнка на чале БАТЭ сенсацыйна перамог «Баварыю» ў Лізе чэмпіёнаў.

7
321-бах / Адказаць
03.10.2018 / 06:32
Навошта даваць такі загаловак. Беларус там адзін - і не на полі.
12
Хэльвіг / Адказаць
03.10.2018 / 07:02
Калі ласка, паважаная НН, не зьбівайце з панталыку сваім загалоўкам. ЦСКА Масква, нават калі яго і ўзначальвае Ганчарэнка і там ёсьць яшчэ адзін беларус, да Беларусі не мае жаднага дачыненьня. Я заўзеў за "Рэал", калі што.
0
Ольга / Адказаць
03.10.2018 / 07:20
Ну, играли - то не совсем белорусы... Но Ганчаренко - молодец, конечно. И приятно, что не забывает людей, которым отчасти обязан успехом. Так бывает не всегда...
Паказаць усе каментары/ 31 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру