У фінскім горадзе Іматра ўрачыста адкрылі мемарыяльны знак народнаму паэту Беларусі Янку Купалу. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Фінляндыі.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел мэр горада Кай Рослакка, пасол Беларусі Аляксандр Астроўскі, намеснік старшыні рады Беларускага фонду культуры Анатоль Бутэвіч, дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч, а таксама прадстаўнікі СМІ, творчай інтэлігенцыі і беларускай дыяспары.

У гонар гэтай падзеі ў будынку зімовага саду гарадской мэрыі адкрылася выстава «Над Іматрай» з фондаў Купалаўскага музея, якая расказвае пра жыццё і творчасць паэта.

Памятны знак створаны беларускім скульптарам Паўлам Вайніцкім. Праект быў рэалізаваны па ініцыятыве Міністэрства культуры і Міністэрства замежных спраў Беларусі пры падтрымцы гарадскога сходу Іматра.

Янка Купала 21-22 чэрвеня 1910 года разам з выдатнымі дзеячамі беларускага нацыянальнага адраджэння здзейсніў падарожжа ў Фінляндыю па маршруце Санкт-Пецярбург — Тэрыокі — Выбарг - Іматра. Натхнёны выглядам велічнага вадаспаду на рацэ Вуокса, ён напісаў верш «Над Іматрай», якое ўпершыню было надрукавана ў «Нашай Ніве» 22 ліпеня 1910 года і ўвайшло ў трэці паэтычны зборнік песняра «Шляхам жыцця» (1913). У 2010 годзе верш быў перакладзены на фінскую мову.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?