03.10.2018 / 16:31

ДАІ стала на абарону Златы Савоставай, якая наехала на «Таёце» на пратэстоўцаў у Курапатах 64

Грамадскі актывіст, таксіст Леанід Кулакоў расказаў, што 3 кастрычніка атрымаў афіцыйны адказ з ДАІ Аблвыканкама аб здарэнні, якое адбылося 27 чэрвеня ля рэстарана «Паедзем, паядзім» у Курапатах.

Злата Савостава.

«Таёта», якой кіравала 29-гадовая Злата Савостава, здзейсніла наезд на пратэстоўцаў, якія не пускалі аўтамабілі на тэрыторыю рэстарана. Злата спачатку здзейсніла наезд на Дзяніса Урбановіча, які, калі паваліўся, збіў Кулакова. У выніку ў 6-й бальніцы ў Кулакова дыягнаставалі закрыты пералом рукі.

Сама ж Злата пасля здарэння проста развярнулася і з’ехала. У інтэрв’ю «НН» яна патлумачыла, што прыехала ў Курапаты выпіць кавы. Разам з ёй у аўтамабілі была маці.

У ДАІ справу некалькі разоў падаўжалі. У выніку экспертамі было прынятае рашэнне, што падставаў аб завядзенні крымінальнай справы супраць Савоставай няма. Апраўдалі нават тое, што дзяўчына з’ехала з месца ДТЗ, бо «натоўп паводзіў сябе агрэсіўна, з’ехала ў мэтах бяспекі».

Правоў кіроўцы Злату Савоставу ніхто не пазбаўляў. Такое рашэнне падпісаў старшы інспектар па дазнанні пры ДАІ аблвыканкама, маёр міліцыі Павел Перапечка.

На старонках Златы Савоставай у сацыяльных сетках месцам жыхарства пазначаны «Мінск — Лондан». А месца працы — DeLuxe Group Ltd (кампанія, якая займаецца арганізацыяй адпачынкаў і святаў), а таксама КРАВТ (парфума і касметыка).

Спадарыня Савостава скончыла завочна юрыдычны факультэт БДУ, а таксама Instituto Marangoni па спецыяльнасці «мадэльны бізнэс». Аддзяленне Instituto Marangoni маецца ў Маскве, таму зусім не абавязкова дзеля гэтага ехаць у Мілан.

Зміцер Панкавец

293
Дрын / Адказаць
03.10.2018 / 16:31
Первый раз я на стороне ГАИ.
2
Генэрал Голад / Адказаць
03.10.2018 / 16:35
Рэд. Выдалена.
14
Хэльвіг / Адказаць
03.10.2018 / 16:37
Калі начальнік МУС апранае на сьвяты мундзір НКВД, то іншага выніку чакаць не выпадае. На жаль, у Беларусі, дзякуючы адной вядомай асобе і вялікай краіне на Ўсходзе, захавалася аўтарытарная сыстэма кіраваньня, таму справядлівасьці не дачакаешся, натуральна, калі сыстэма не зьменіцца. Ганьба!
Паказаць усе каментары/ 64 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру