Мінск — адна з нямногіх еўрапейскіх сталіц, дзе цалкам адсутнічаюць начныя гарадскія аўтобусы. Як наземны, так і падземны транспарт спыняюць рух прыблізна каля гадзіны ночы. Таму нярэдка ноччу, а таксама і днём, даводзіцца звяртацца да службаў таксі. І ўзнікае натуральнае жаданне знайсці недарагі, але зручны сэрвіс.

Ніжэй прадстаўлены варыянты розных службаў легкавога таксі па горадзе Мінску.

Uber-Yandex

Вядомы мабільны сэрвіс Uber з’явіўся ў нашай краіне ў 2015 годзе, а праз няпоўныя тры гады аб’яднаўся з расійскім «Яндекс.Таксі». Пасля ў бок гэтага сэрвісу ляцела шмат крытычных заўваг ад карыстальнікаў, аднак служба ўсё адно застаецца папулярнай сярод тысячаў беларусаў.

Ёсць два шляхі карыстання «Убер-Яндэксам»: мабільны дадатак Uber і аналагічны «Яндэкс.Таксі».

Цяпер можна абраць найбольш зручны метад аплаты: наяўнымі або банкаўскай карткай. У некаторых кіроўцаў наладжаная толькі аплата наяўнымі, сістэма вас папярэдзіць пра гэта пры выбары паездкі. Што тычыцца тарыфаў, то яны залежаць ад:

  • аўтамабіля, які вы абралі (UberX або UberSelect);
  • попыту на машыны ў пэўным раёне (чым больш аўто замаўляецца ў патрэбны вам час, тым большая будзе цана праезду).

Базавы тарыф на UberX пачынаецца ад 3 рублёў 10 капеек (мінімальная аплата). Столькі ж будзе каштаваць і адмена зробленай замовы. Цана падачы таксоўкі — 1,69 руб. Цана за 1 км — 35 капеек. За 1 хвіліну — 5 капеек.

Next

Дастойным аналагам «Убера» з’яўляецца Taxi Next. Таксама замаўляецца анлайн і дае магчымасць абраць аплату наяўнымі ці карткай, аўтамабіль (стандарт, камфорт або мінівэн). Плюс у параўнанні з Uber: Next не мае дадатковых каэфіцыентаў, якія павышаюць цану ва ўмовах высокага попыту на машыны.

Найзручнейшы спосаб выклікаць Taxi Next — усталяваць дадатак NextApp на тэлефон і ўвесці неабходныя дадзеныя пра паездку і сістэму аплаты.

IQ Taxi

Яшчэ адна служба, якая працуе праз інтэрнэт. Дадатак можна спампаваць тут. Тарыфы пралічваюцца індывідуальна пад канкрэтны маршрут.

Таксі Магніт

Таксама робіць акцэнт на мабільным дадатку. Дораць 5 рублёў за загрузку праграмы. Можна выклікаць і традыцыйна па тэлефоне (7535).

Для аматараў мабільных дадаткаў ёсць дадаткі накшталт «Такси Город» ці Taxi Go. Там сабраныя машыны розных службаў таксі.

Калі ж вы прыхільнік больш кансерватыўнага сэрвісу, звярніце ўвагу на мабільныя службы ніжэй і абярыце тую, што вам найбольш імпануе.

Алмаз

Тэлефон выкліку: 7788
Дадатковы тэлефон: +375 (17) 306-07-78
Цана пасадкі: 2,80 руб
Цана за 1 км: 0,45 руб
Цана за горадам: 0,70 руб
Прастой: ад 5 руб/гадзіна

Лайм

Тэлефон выкліку: 7565
Дадатковы тэлефон: +375 (29) 133-40-40
Цана пасадкі (+3 км): 4,50 руб
Цана за 1 км: 0,55 руб
Цана за горадам: 0,85 руб
Прастой: ад 5,50 руб/гадзіна

Таксі 152

Тэлефон выкліку: 152
Дадатковы тэлефон: +375 (17) 313-91-42
Цана пасадкі: 5 руб
Цана за 1 км: 0,55 руб
Цана за горадам: 0,85 руб
Прастой: ад 5,50 руб/гадзіна

Сталіца

Тэлефон выкліку: 135
Дадатковы тэлефон: +375 (29) 222-20-01
Цана пасадкі: 2,85 руб
Цана за 1 км: 0,55 руб
Цана за горадам: 0,85 руб
Прастой: ад 5,50 руб/гадзіна

Таксі Лось

Тэлефон выкліку: 284
Цана пасадкі (+3 км): 4,50 руб
Цана за 1 км: 0,50 руб
Цана за горадам: 0,80 руб
Прастой: ад 10 руб/гадзіна

Камандзір

Тэлефон выкліку: 7900
Цана пасадкі (+3 км): 3,50 руб
Цана за 1 км: 0,55 руб
Цана за горадам: 0,85 руб
У аэрапорт: 30 руб з любога пункта горада
Прастой: ад 5,5 руб/гадзіна

Protaxi

Тэлефон выкліку: 7220
Цана за 1 км: 0,50 руб
Цана за горадам: 0,70 руб
Прастой: 0,01 руб/хвіліна

Таксі-сіці

Тэлефон выкліку: 158
Цана пасадкі: 2,10 руб
Цана за 1 км: 0,40 руб

Taxi Gold

Тэлефон выкліку: 7585
Цана пасадкі (+3 км): 4,49 руб
Цана за 1 км: 0,55 руб
Цана за горадам: 0,82 руб
Прастой: 5,50 руб

Мінскія аўталініі

Тэлефон выкліку: 157
Цана пасадкі (+3 км): 6 руб
Цана за 1 км: 0,80 руб
Цана за горадам: 1 руб
У аэрапорт: 45 руб з любога пункта горада

Таксі 107

Тэлефон выкліку: 107
Цана пасадкі (+3 км): 4,10 руб
Цана за 1 км: 0,55 руб
Цана за горадам: 0,89 руб

Метро Таксі

Тэлефон выкліку: +375 (29) 320-31-09
Цана пасадкі: 2,50 руб
Цана за 1 км: 0,45 руб
У аэрапорт: 30 руб з любога пункта горада

Пятніца

Тэлефон выкліку: 7500
Цана пасадкі (+2 км): 6 руб (пры папярэдняй замове — 9,50 руб)
Цана за 1 км: 0,85 руб
Цана за горадам: 0,85 руб
Прастой: 8,50 руб/гадзіна

Крышталь

Тэлефон выкліку: 7778
Цана пасадкі (+3 км): 5 руб
Цана за 1 км: 0,55 руб
Цана за горадам: 0,85 руб
Прастой: ад 5,50 руб/гадзіна

Роднае Таксі

Тэлефон выкліку: 7606
Цана пасадкі: 3 руб
Цана за 1 км: 0,30 руб

EuroTaxi

Тэлефон выкліку: 184
Цана пасадкі: 2,50 руб
Цана за 1 км: 0,55 руб
Цана за горадам: 0,75 руб
У аэрапорт: 30 руб з любога пункта горада
Прастой: ад 5 руб/гадзіна
Акцыя: ад 11.00 да 17.00 у любы пункт у межах МКАД, цана паездкі 8 рублёў

Калі вам патрэбна здзейсніць далёкую паездку, раім звярнуць увагу на наступныя сэрвісы з фіксаванай цаной у любы пункт горада Мінска:

Таксі Паехалі

Тэлефон выкліку: 7270
Паездка па горадзе: 9 руб
Трансфер у аэрапорт: 27 руб
Трансфер з аэрапорта: 25 руб

У дзясятку

Тэлефон выкліку: 7510
Паездка па горадзе да першага прыпынку: 10 руб
Пасля першага прыпынку або за горадам: 0,80 руб/км
Прастой аўтамабіля: 8 руб/гадзіна

Звярніце ўвагу, што тарыфы пададзеныя па стане на кастрычнік 2018 года і могуць абнаўляцца. Актуальнасць цэн і паслуг удакладняйце на сайтах службаў або па іх тэлефонах. Прыемных паездак!

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?