Каля вёскі Кірава пад Слуцкам на дарозе нехта рассыпаў цукровыя буракі. Пажылая жыхарка нікога да іх не падпускала, пры гэтым яна сама збірала гэтыя буракі. Пра гэта «Кур'еру» паведаміла случчанка Вікторыя і даслала фатаграфіі.

«Дарога на выездзе з вёскі Кірава засыпана цукровымі буракамі. Бабуля ўсім крычыць, што старшыня калгаса сказаў ёй усё забраць сабе. Удваіх з сынам грузяць. Праязджаў мужчына з жанчынай на машыне, спыніўся, яна іх ледзь не забіла», — напісала Вікторыя.

 

Мікалай Міснік, дырэктар гаспадаркі «Слуцкая Ніва», растлумачыў «Кур'еру», што на мінулым тыдні сапраўды праз Кірава перавозілі буракі. Але гэта быў наёмны транспарт з іншай гаспадаркі, які і рассыпаў буракі. Па словах Мікалая Місніка, жыхары вёскі сабралі буракі на працягу гадзіны і панеслі дадому.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0