У Чачэрску паміж былымі мужам і жонкай паўстаў канфлікт з-за рэўнасці. Муж і жонка хоць і былі ў разводзе, але жылі разам. У адну з начэй жанчына не начавала дома, з-за гэтага паміж былымі партнёрамі ўзнік канфлікт.

Спярша мужчына біў былую жонку, у тым ліку па галаве, а калі жанчына здолела вырвацца, схапіўся за нажніцы па метале, прыставіў іх да пальца былой жонкі і пагражаў адрэзаць. На шчасце, жанчына паспела збегчы.

Цэлы месяц жанчына баялася паказвацца дома, жыла ў знаёмых.

Мужчыну аштрафавалі на 960 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?