Эскіз помніка калектыву скульптараў Вольгі Нячай і Сяргея Аганава, а таксама архітэктараў М. Маркаўцовай і В. Ярмолінай.

Эскіз помніка калектыву скульптараў Вольгі Нячай і Сяргея Аганава, а таксама архітэктараў М. Маркаўцовай і В. Ярмолінай.

Кіраўнік грамадcкай дырэкцыі Народнага мемарыялу ў Курапатах Алесь Чахольскі прапанаваў кампрамісны варыянт разьмяшчэння мемарыяльнага знаку «памяці і прымірэння», які ўлады зьбіраюцца паставіць на пагорку ў цэнтры Курапатаў, піша Радыё Свабода.

«Каб не было новых канфліктаў і боек, каб годна захаваць памяць аб ахвярах рэпрэсіяў».

Раней актывісты КХП БНФ ды іншых грамадзкіх арганізацыяў, якія ужо шмат гадоў апякуюцца Курапатамі, выказваліся супраць усталяваньня афіцыйнага мэмарыяльнага знаку.

«Наконт умяшаньня дзяржавы ў Курапаты наша пазыцыя не зьямнілася — няма чаго туды лезьці, там ужо стаіць мэмарыял, створаны народам, — патлумачыў Алесь Чахольскі. — Але што да ўсталяваньня памятнага знаку мы гатовыя на кампраміс і згодныя, каб ён быў пастаўлены на падножжы гары. Паўтаруся: не на ўзвышшы, празваным «Галгофай», а на падножжы, на ўваходзе ў мэмарыял з боку Менску. На наш погляд, ён там будзе дарэчы і не парушыць ансамбль мэмарыялу, які ўжо склаўся».

Паводле Чахольскага, ідэю гэтага кампрамісу падтрымліваюць як сябры грамадзкай дырэкцыі Народнага мэмарыялу, так і пікетоўцы рэстарацыі «Поедем поедим». Кампрамісны варыянт усталяваньня мэмарыяльнага знаку ўхваліў у размове з карэспандэнтам Свабоды намесьнік старшыні партыі КХП-БНФ Юрась Беленькі.

Пра гэтую прапанову, кажа Чахольскі, ведаюць і аўтары афіцыйнага мэмарыяльнага знаку.

Актывісты гатовыя ўзяць удзел у добраўпарадкаваньні ўваходу ў Курапаты, дзе прапануюць усталяваць афіцыйны мэмарыяльны знак, у прыватнасьці — забрукаваць дарогу.

«Ужо сабраныя грошы, зьбіраюцца камяні», — сказаў Алесь Чахольскі.

Чытайце таксама: Вызначаны пераможца дзяржаўнага конкурсу на помнік у Курапатах

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?