04.10.2018 / 09:00

«Заўзятараў не расчаруем». Сёння: БАТЭ — ПАОК 3

Фота Прессбол

Сёння БАТЭ правядзе першы хатні матч групавога раўнду Лігі Еўропы. На «Барысаў-Арэне» барысаўскі клуб прымае ПАОК з Салонікаў. Пачатак а 22-й. Трансляцыя — на «Беларусь-5».

Нягледзячы на позні пачатак гульні і халоднае надвор'е, галоўны трэнер БАТЭ Аляксей Бага выказаў спадзеў, што заўзятары прыйдуць на матч. 

«Спадзяюся, заўзятары прыйдуць. І яшчэ больш спадзяюся, што мы іх не расчаруем», — цытуе словы Багі на перадматчавай канферэнцыі Прессбол.

Нагадаем, што ў першым матчы два тыдні таму БАТЭ ў гасцях перамог венгерскі «Відзі» (2:0).

Наступныя дзве гульні — з «Чэлсі»: 25 кастрычніка ў Лондане і 8 лістапада ў Барысаве.

0
касманаўт / Адказаць
04.10.2018 / 09:39
дапамажы вам Бог, хлопцы
0
Dub / Адказаць
04.10.2018 / 10:27
Supiernik niaustuplivy, liohka nia budzie. Dumaju, sto PAOK toj ad abarony budzie huliac, i cakac` ad BATE pamylak.
0
літвяк / Адказаць
04.10.2018 / 12:13
Апошняя гульня з Дынама паказала, што БАТЭ мае праблемы ў цэнтры поля, абаронцы адступалі перад нападнікамі дынамаўцаў аж да самай штрафной... Пры такой гульне з еўрапейскімі камандамі цяжка спадзявацца на пазітыў. Але будзем верыць, што здоляе перамагчы!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру